Летопись школьной жизни

среда, 18 ноября 2015 г.

    Добры дзень! Прыемнай нечаканасцю стаў урок па тэме "Першыя друкаваныя кнігі". Вельмі парадавалі такія вучні як Богдан Ульяна, Дурко Артур, Кондря Ксенія, Ларыёнаў Мікіта, Мышук Уладзіслаў і Мышук Мікіта, Салянік Аліна, Сачэк Ангеліна, Суханава Анастасія, Сяргеенка Максім. Дзеці вельмі сумленна і адказна падрыхтаваліся па тэме ўрока, акрамя артыкула ў падручніку, яны падрыхтавалі паведамленні пра Францыска Скарыну, стварылі малюнкі, фотаздымкі, знайшлі фільм пра дзейнасць першадрукара. Паведамленні падрыхтавалі і Каркоза Эрык, і Ігнатовіч Павел, і Шакун Яраслаў, але хлопчыкам трэба папрацаваць над уменнем выступаць перад публікай, выбіраць самае галоўнае і цікавае, а не проста чытаць. А Яне, Яўгену і Раману я жадаю больш сур'ёзна ставіцца да ўрокаў.
    Вось што ў нас атрымалася! Малайцы!!! Не забываем пра сумесную прэзентацыю да наступнага ўрока. Ксюша, Ульяна, Насця, Сяргеенка Максім, Рома, Яраслаў, Ганна ўжо стварылі свае слайды.






Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.