Летопись школьной жизни

вторник, 16 февраля 2016 г.


Конкурс ад "РГ" для школьнікаў: 
напішы эсэ і выйграй смартфон

     “Рэгіянальная газета” ладзіць акцыю для чытачоў у гонар Міжнароднага дня роднай мовы, які адбудзецца 21 лютага.

  Гэтым разам мы запрашаем настаўнікаў і вучняў паўдзельнічаць у двух розных конкурсах. Абодва конкурсы дзейнічаюць ад 12 лютага. Конкурсныя работы мы прымаем да 19 лютага.

    “Рэгіянальная газета” як адзінае беларуска­мо­ў­нае выданне Павілля ладзіць гэтыя два конкурсы з мэтай падтрымкі беларускай мовы ў сферы адукацыі рэгіёна.
   Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 1 сакавіка на курсах “Мова нанова” ў Маладзечне. Курсы праходзяць па адрасе: Вялікі Гасцінец, 121.
       Вучні: напішы эсэ па-беларуску і атрымай смартфон
       Для вучняў мы прапануем напісаць эсэ на адну з трох тэм:
1. Дзень, які змяніў маё жыццё.
2. Мой лепшы сябар.
3. Што я раскажу пра свой край чалавеку, які ніколі не быў у Беларусі.
   Да ўдзелу прымаюцца работы вучняў 1-11 класаў, якія вучацца ў школах і гімназіях рэгіёна. Работы прымаюцца ад 12 да 21 лютага. 25 лютага на нашым сайце мы размесцім галасаванне, праз якое чытачы могуць абраць пераможцу конкурсу. 28 лютага галасаванне бу­дзе закрытае.
     Работы можна дасылаць на адрас regionnews@rh.by. Просім удзельнікаў пазначаць нумары тэлефонаў, па якіх рэдакцыя зможа з імі звязацца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.